26 красавiка 2024, Пятніца, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыю і Швейцарыю злучаць метрапалітэнам

6
Францыю і Швейцарыю злучаць метрапалітэнам
Фото: pd

На лініі будзе 45 станцый на дзве краіны.

У Жэневе 15 снежня ўвядуць у эксплуатацыю лёгкае метро Lemans Express, якое павінна звязаць горад з населенымі пунктамі Швейцарыі і Францыі. Пра гэта 30 лістапада паведамляе korrespondent.net са спасылкай на выданне Neue Zurcher Zeitung.

Сістэма Lemans Express задзейнічае 45 станцый у дзвюх краінах, агульная працягласць ліній складзе блізу 230 кіламетраў. На маршруце задзейнічаны 45 цягнікоў, якія будуць адпраўляцца з Жэневы кожныя дзесяць хвілін. Кошт праекта склаў 1,5 мільярда еўраў.

Плануецца, што новая транспартная сістэма дазволіць знізіць колькасць аўтамабіляў на дарогах на 12 адсоткаў. Таксама мусяць зменшыцца заторы на франка-швейцарскай мяжы, якую штодня перасякаюць блізу 650 тысяч аўтамабіляў.

Праз тое, што кошт жылля ў Францыі ніжэйшы, а заробкі ў Швейцарыі вышэйшыя, многія людзі жывуць у адной краіне, а працуюць у іншай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках