26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Гуркоў: Калі выходзіў на рынг з «Пагоняй», маю фізіяномію не вельмі хацелі паказваць па ТВ

3
Віталь Гуркоў: Калі выходзіў на рынг з «Пагоняй», маю фізіяномію не вельмі хацелі паказваць па ТВ
ВІТАЛЬ ГУРКОЎ

Беларускі баец распавёў пра сваю працу вядучым на тэлеканале СТВ.

- Для вас складана было змяніць статус спартоўца на ролю тэлевядоўца?

- Не было нічога такога, што немагчыма пераадолець. Безумоўна, толькі практыка будзе шліфаваць маё тэлевізійнае майстэрства, напэўна, трэба час, каб адаптавацца, але і цяпер нешта ўжо атрымліваецца.

Таму буду вучыцца, літары ўзгадваць. Я ў тым сэнсе, што чытаць не вельмі люблю, а перад запісам трэба прачытаць напісанае. Падчас першай перадачы нейкая няўпэўненасць адчувалася, але ўжо ў наступны раз было лягчэй.

- Некаторыя палохаюцца тэлекамеры і перад ёй забываюць усё, што хацелі сказаць. У вас такой праблемы няма?

- Камера мяне не бянтэжыць, але ў мяне іншая праблема. Паколькі па родзе сваёй асноўнай дзейнасці я прывык скакаць на рынгу, то спакойна адседзець дзве гадзіны ў студыі і пры гэтым не брыкацца і не рабіць іншыя рухі цела для мяне сапраўдныя пакуты. Пакуль ідзе запіс, прабачце, нават задняе месца балець пачынае. Не люблю я знаходзіцца ў статычным стане.

- Грошы згулялі ролю ў тым, што вы вырашылі працаваць на СТВ?

- Грошы тут абсалютна ні пры чым, мне проста хацелася паспрабаваць сябе ў новай справе. Я думаю, што гэта наогул мая маленькая перамога. Калі я выходзіў на рынг з бел-чырвона-белым сцягам і з «Пагоняй», маю фізіяномію не вельмі хацелі паказваць па дзяржаўнай тэлевізіі. А цяпер я працую вядучым на гэтай самай тэлевізіі і рагачу з усіх тых, хто мяне забараняў.

- Кантракт у вас разлічаны на які тэрмін?

- Пакуль на паўгода, а далей будзе відаць, - цытуе Гуркова «Народная воля».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках