26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі знайшлі горад, у якім маглі жыць будаўнікі Стоўнхэнджу

У Вялікабрытаніі знайшлі горад, у якім маглі жыць будаўнікі Стоўнхэнджу

Гэта адно з першых паселішчаў на брытанскіх выспах, а можа і ў Еўропе.

Археолагі выявілі сляды старажытнага паселішча блізу ракі Блік Мід (англ. Blick Mead). Яны знайшлі больш за 70 тысяч каменных прылад і пліту, якая магчыма выкарыстоўвалася для рытуальных ахвярапрынашэнняў, піша National Geographic.

«Гледзячы на Стоўнхэндж, міжволі задумваешся пра тое, дзе жылі людзі, якія стварылі яго. Відавочна, калі трэба знайсці яго будаўнікоў, то варта шукаць ля вады», - Давід Жак, прафесар Букінгэмскага ўніверсітэта.

Навуковец адзначыў, што на раўніне Салсбэры, дзе размяшчаецца Стоўнхэндж і рака Блік Мід, да 2006 года было выяўлена толькі 30 старажытных артэфактаў. «Гэта вельмі маленькая тэрыторыя - думаю, тут было нейкае сталае паселішча. Гэта паглыбляе гісторыю Стоўнхэнджа і яшчэ больш інтрыгуе, бо ўзнаўляецца сувязь помніка і людзей эпохі мезаліту. Блік Мід - фактычна калыска Стоўнхэнджа», - Давід Жак.

Навукоўцы мяркуюць, што паселішча існавала блізу 10 тысяч гадоў таму, што робіць яго адным з самых старажытных у Еўропе. Сярод знаходак археолагаў таксама былі косткі зуброў, на якіх, верагодна, палявалі насельнікі гэтай мясцовасці.

Стоўнхэндж з'яўляецца адным з самых знакамітых археалагічных помнікаў у свеце. У 1986 годзе ён быў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках