26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як выглядаюць беларускія «каралі паркоўкі»

15
Фотафакт: Як выглядаюць беларускія «каралі паркоўкі»

Кіроўцы паказалі сябе «ва ўсёй красе».

«Паркуноў» у Беларусі хапае – пра гэта кажуць фота, якія чытачы практычна кожны дзень дасылаюць на «Дошку ганьбы» tut.by. «Калі іх не аштрафуюць, то няхай хоць сорамна стане на ўсю краіну», – напісаў адзін са сведкаў няправільнай паркоўкі аўто.

Кіроўца гэтага ўніверсала прыпаркаваў сваю машыну ў Менску на Лагойскім тракце каля дома № 10. Мала таго, што аўто стаіць на значнай адлегласці ад бардзюра, дык яшчэ і перакрывае агляд аўтамабілістам, што выязджаюць з двара – выбірацца на дарогу ім давялося практычна ўсляпую.

Гэты беласнежны Jaguar паставілі адразу на двух месцах на стаянцы каля крамы «Віталюр» на вуліцы Някрасава ў сталіцы. «Кіроўца зусім не тоўсты чалавек і нават дзяўчына ў яго ёсць», – паведаміў чытач пад фота. Магчыма, гэта і ёсць прычына такой паркоўкі: аўтамабіліст хацеў наросхрыст адчыніць дзверы для сваёй спадарожніцы?

Нейкі кіроўца паставіў машыну каля жылога дома і перагарадзіў праход для пешаходаў. Пры тым чытач паведаміў, што да стаянкі блізу 200 метраў.

У Магілёве на вуліцы Ціміразеўскай, 36 Peugeot перакрыў выезд іншым аўтамабілям. Падобна на тое, што кіроўца «француза» робіць гэта рэгулярна, таму што на заднія дзверы прадбачліва наляпіў: «Ты прабач калі чо». Аўтамабіліст на Toyota Yaris не мог выехаць ні з адной ні з другога боку. Разблакавання давялося чакаць 20 хвілінаў.

Яшчэ адзін кіроўца не пакутаваў у пошуках вольнага паркавальнага месца – ён паставіў аўто каля дома 78 на вуліцы Матусевіча ў Менску так, каб яму было зручна. Яму зручна, і нічога, што перашкаджае пешаходам.

Гэты прыгожы аўтамабіль стаяў каля пад'езда дома № 4 на вуліцы Акцёра Яроменкі ў Віцебску. «Сумлення зусім няма», – канстатуе чытач.

На газоне каля 74 дзіцячага садка на вуліцы Варанянскага ў Менску кіроўцы ўвесь час ставяць аўтамабілі.

Ну і як жа без парушальнікаў знака, што паркоўка толькі для інвалідаў. Пры свабоднай стаянцы каля ГЦ «Авеню» ў Магілёве BMW паставілі менавіта на месца з пазнакай. «Непавага!» – абураецца відавочца парушэнні.

Давайце выхоўваць і прывучаць да парадку кіроўцаў разам: дасылайце фота парушальнікаў правілаў паркоўкі да нас на Дошку ганьбы. Не забывайцеся паказваць у якім горадзе і на якой вуліцы вы заўважылі «паркуна».

Нагадваем, таксама, што ў нас ёсць сэрвіс Ямы Беларусі, куды можна даслаць фота дарог, якім патрабуецца рамонт, але дарожныя і камунальныя службы пра гэта забыліся.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках