26 красавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнік сустрэчы NEXTA: Моладзь выдатна разумее, што трэба нешта мяняць

Удзельнік сустрэчы NEXTA: Моладзь выдатна разумее, што трэба нешта мяняць
ФОТА: «Наша Ніва»

На плошчы Свабоды сабралася ўжо больш за тысячу чалавек.

Самы папулярны блогер Беларусі Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацыяльных сетках, праводзіць сустрэчу падпісчыкаў у Менску.

Адзін з удзельнікаў сустрэчы распавёў, чаму прыйшоў на сустрэчу.

«Мама плакала, дзядуля плакаў, калі ўбачылі фільм NEXTA. Дзякуй Сцяпану за тое, што ён зняў такі цудоўны фільм. Моладзь выдатна разумее, што трэба нешта мяняць», - распавёў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках