26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы што жывем у рэзервацыі?»

5
«Мы што жывем у рэзервацыі?»

У жыхароў Горак ёсць прэтэнзіі да ўладаў.

"Мяне цікавіць тэма вулічнага асвятлення ў Горках. Калі можаце, даведайцеся ў адміністрацыі горада пра гэта, - напісаў у сваім лісце ў рэдакцыю horki.info жыхар горада. - Часам езджу на цягніку Камунары - Берасце і бачу, што Ворша ў агнях (уначы нават відаць з Горак), свеціцца Янава-Палескі і Драгічын. Пра Пінск, Баранавічы і казаць не буду! У нас жа вулічнае асвятленне ўключаецца раніцай а 06:15 і гарыць да 8:00. Увечары выключаецца пад 00:00. Атрымліваецца, мы жывем, як у рэзервацыі - усім спаць! Дзесьці людзі, а ў Горках не людзі".

Пасля гэтага ліста журналісты пабывалі ў розных раёнах горада, пагаварылі з мінакамі. Хлопцы і дзяўчаты казалі, што начамі ў Горках усё адно няма куды хадзіць. Пасля 00:00 жыццё ў нашым горадзе замірае. А калі каму з кавярні няўтульна вяртацца або трэба сесці на начны цягнік, то заўсёды можна выклікаць таксоўку.

Людзі сярэдняга ўзросту паціскалі плячыма.

- Выключаючы асвятленне па начах, горад эканоміць грошы. Вы ж ведаеце, што іх у нас вечна не стае? Ды і каму свяціць уночы? Звычайна людзі ў гэты час спяць, - эмацыйна адрэагавала на пытанне жанчына гадоў пяцідзесяці.

Праўда, некалькі мінакоў выказаліся за тое, што ўначы вулічнае асвятленне павінна працаваць, як у многіх іншых гарадах.

Некалькі гадоў таму журналісты падрабязна пісалі аб праблемах, звязаных з начной цемрай на вуліцах Горак. Тады ў некаторых раёнах горада, у асноўным у прыватным сектары, не ставала ліхтароў. Увесну і ўвосень там было цёмна не толькі ўначы, але і па вечарах, калі трэба вяртацца з працы і школы. Паступова гэтую праблему адміністрацыі горада ўдалося развязаць. Дзесьці ліхтары абнавілі, дзе не ставала - дадалі новыя.

Тады на пытанне аб начным асвятленні горада пасля поўначы чыноўнікі тлумачылі, што святло выключаецца ў мэтах эканоміі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках