26 красавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў - расейцам: Нясіце покрыўкі!

Алег Сянцоў - расейцам: Нясіце покрыўкі!
ФОТА: АЛЕГ СЯНЦОЎ/FACEBOOK

Украінскі рэжысёр распавёў аб удзеле ў Форуме свабоднай Расеі.

Былы вязень Крамля, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў у Літве сустрэўся з прадстаўнікамі расейскай апазіцыі. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, піша gordonua.com.

"Вільня. Форум свабоднай Расеі. Прыехаў пазнаёміцца і пагутарыць з расейскімі апазіцыянерамі, якія ўважаюць Крым за частку Украіны, а Пуціна – за ворага ўсіх вольных людзей. Сустрэў людзей з нашымі сцягамі", - напісаў Сянцоў.

Ён распавёў, што выступаў на тэму "Што рабіць у Расеі?".

"Нясіце покрыўкі". - "А потым?" - "А потым падпальвайце!" - сказаў былы палітвязень расейцам.

Сянцоў быў прысуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расейскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай супольнасці і кіраўніцтве ёй, замаху, набыццё выбуховых прылад і незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту. Рэжысёр сваёй віны не прызнаў.

7 верасня 2019 года паміж Украінай і РФ адбыўся абмен зняволенымі ў фармаце "35 на 35". Сярод украінцаў, якія вярнуліся дадому, быў і Сянцоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках