26 красавiка 2024, Пятніца, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі ўкраінскага афіцэра, які ваяваў на Данбасе

У Польшчы затрымалі ўкраінскага афіцэра, які ваяваў на Данбасе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ігару Мазуру пагражае экстрадыцыя ў Расею.

На запыт Расейскай Федэрацыі на польскім памежным пункце Дарагуск быў затрыманы ўдзельнік вайны на Данбасе і вядомы ўкраінскі актывіст Ігар Мазур "Таполя".

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў праваабаронца і адвакат Андрэй Мамалыга, піша apostrophe.ua.

"Дзве гадзіны таму польскія памежнікі на польскім памежным пункце Дарагуск затрымалі майго калегу, палітвязня, удзельніка вайны на Усходзе Украіны Ігара Мазура. Да яго не дапускаюць украінскага консула і адваката. У панядзелак папярэдне ў горадзе Холме будзе разглядацца пытанне аб узяцці Ігара пад варту з мэтай экстрадыцыі ў Расею", - напісаў Мамалыга.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках