29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-падначалены Чыжа: Ён мне не таварыш і ніколі ім больш не стане

2
Экс-падначалены Чыжа: Ён мне не таварыш і ніколі ім больш не стане
Алім Сялімаў

Алім Сялімаў расказаў пра канфлікты з гнаным бізнэсоўцам.

Былы генеральны дырэктар менскага «Дынама» Алім Сялімаў расказаў by.tribuna.com пра канфлікты з бізнэсоўцам Юрыем Чыжом, які да гэтага года валодаў футбольным клубам.

- Вельмі важна, каб кіраўнік мог сказаць: «Так, я тут памыліўся». Важна чуць і слухаць людзей, якія звязаныя з футбольным клубам. Не каляфутбольных, якія табе «шэпчуць у вушы», а тых, хто штодня і карпатліва працуе на карысць клуба, - сказаў Сялімаў.

- Ці можна казаць, што калі Чыж запрашаў вас на пасаду генеральнага дырэктара «Дынама», вы мелі сяброўскія стасункі, а цяпер вы сталі ворагамі?

- Не тое, што ўважаю яго за ворага. Ён цяпер мне не таварыш і ніколі ім больш не стане.

- А ці быў?

- Так, быў. Проста я расчараваўся ў Чыжу, як ён, напэўна, расчараваўся ўва мне. Кожны мае сваю праўду.

- Вам шкада гэтага чалавека?

- Так. Мне яго шкада.

- Вам шкада, што ў Чыжа забралі клуб праз судовыя разборы?

- Не. Чаму? Ён не даваў рады клубу. Мець амбіцыі - гэта адно, а дамагацца выніку - гэта зусім іншае...

А ці шкада, што забралі клуб у Чыжа? Не. За 20 гадоў, на працягу якіх ён валодаў клубам, з наяўнымі магчымасцямі, адміністрацыйным рэсурсам можна было б дасягнуць вялікіх вынікаў, зарабіць шмат грошай.

- На пачатку 2016 года Максім Вітус апавядаў пра тое, што яго абвінавачвалі ў здачы матчу з «Вільярэалам» у Лізе Еўропы. І праз гэта гульцу давялося сысці з каманды. Раскажыце аб той сітуацыі.

- Не ведаю, расказваць пра гэта ці не. Можа, без дыктафона б і расказаў. Але на сённяшні дзень пакуль не хачу казаць. Можа, надыдзе час, і ўсе даведаюцца.

- Добра. Але гэтыя размовы небеспадстаўныя?

- Яны не маюць пад сабой наогул ніякай глебы. Макс - добры гулец для беларускага чэмпіянату, ён на працягу года адаптаваўся пад наш стыль. Сыход Вітуса - гэта была страта для «Дынама». Мы не мелі права так рабіць. Але мы мелі старшыню клуба, які прымаў пастановы. Ён наважыў, што Макс здаваў гульні. Адкуль такая інфармацыя? Паводле ягоных слоў, з вартых даверу крыніц.

- Спрабавалі пераканаць Чыжа?

- Спрабаваў, вядома. Але мяне не пачулі. Як спрабаваў? Ды проста пераконваў, што хлопцы не могуць здаваць гульні, я ў іх упэўнены.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках