25 красавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі пяць напояў, якія дапамагаюць хутка засынаць

10
Навукоўцы назвалі пяць напояў, якія дапамагаюць хутка засынаць

Натуральныя сродкі для паляпшэння якасці сну.

Шмат хто з людзей сутыкаецца з бессанню і вымушаны прымаць сонны сродак. Навукоўцы расказалі, як можна абысціся без лекаў, назваўшы 5 напояў, якія дапамагаюць хутка засынаць, піша orthodox.od.ua.

Ахвочыя наладзіць сон маюць рэгулярна піць вішнёвы сок. У гэтых ягадах змяшчаецца шмат трыптафану, які з'яўляецца амінаквасам, што спрыяе выпрацоўцы гармону мелатаніну, які дапамагае арганізму рэгуляваць працэсы сну. Даследаванні сярод людзей старэйшых за 50 гадоў паказалі: выпіваючы 480 мл напою на дзень на працягу двух тыдняў, падыспытныя сталі спаць на 84 хвіліны даўжэй.

Аналагічны дослед давёў дзейснасць рамонкавай гарбаты. Гэты рэцэпт ужываецца цягам стагоддзяў. Выпіваючы кубак узвару, чалавек здымае фізічныя сімптомы праблемнага сну. Таксама дабратворны ўплыў робіць гарбата з коранем валяр'яны. Асабліва карысная яна жанчынам падчас менапаўзы. Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, толькі памяркоўнае ўжыванне напою дапамагае хутка засынаць. Калі павысіць колькасць выпіваных зёлак, можа развіцца пачуццё трывогі.

Не менш карыснае ад бессані малако. Калі піць прадукт у цёплым выглядзе, дасягаецца эфект, падобны да вішнёвага соку, але мацнейшы, а можна і палепшыць рэцэпт, зрабіўшы яго "залатым". Для гэтага трэба дадаць пры награванні лыжку куркумы, невялікі кавалачак імберцу ды лыжку мёду. Пры гэтым варта ўлічваць, хоць кожны складнік бяспечны для здароўя, людзі, якія ўжываюць прэпараты для разрэджвання крыві, ад дыябету і зніжэння ўзроўню страўнікавай кіслі, маюць пракансультавацца з лекарам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках