24 кастрычнiка 2026, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Армійскі эксперымент Лукашэнкі абярнуўся нязручнай высновай

12
Армійскі эксперымент Лукашэнкі абярнуўся нязручнай высновай
Аляксандр Вольфовіч

Вольфовіч нечакана загаварыў пра адказнасць кіраўнікоў.

Кіраўнік Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч падзяліўся высновамі пра «перавыхаванне» тых сельчан, што праштрафіліся, піша «Салідарнасць».

«У нашай краіне няма абсалютна абыякавых людзей. З імі проста трэба працаваць. Людзей паставілі ў армейскія рамкі, у іх дакладны, жорсткі распарадак», — заявіў Аляксандр Вольфовіч, наведваючы 30-ю асобную чыгуначную брыгаду ў Слуцку.

Тут на зборах апынулася адна з двух груп работнікаў сельскай гаспадаркі, сфармаваных з 500 чалавек, сабраных па ўсёй краіне.

Другая каманда сабраная на базе 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ў Віцебску: гэта тыя, хто падлягае прызыву і прыпісаны да ваенных камісарыятаў.

З імі ўжо праведзеныя мерапрыемствы па зладжванні, аднаўленні навыкаў ваенна-ўліковай спецыяльнасці. Паводле слоў Вольфовіча, цяпер яны разам з прадстаўнікамі ССА «выконваюць задачы па прыкрыцці паўднёвых рубяжоў»: выконваюць мерапрыемствы па фартыфікацыйным абсталяванні мясцовасці, вучэбна-баявыя задачы па патруляванні асабліва небяспечных напрамкаў украінска-беларускай мяжы.

Кіраўнік Савета бяспекі падзяліўся ўбачаным у чыгуначнай брыгадзе:

Было цікава пагутарыць з гэтай катэгорыяй грамадзян і выслухаць камандзіраў. Паводле водгукаў камандзіраў, яны добрасумленна выконваюць задачы, імкнуцца быць узорнымі вайскоўцамі. Вось што значыць армейскі побыт, уклад, дакладная пастаноўка задач, патрабавальнасць. Людзей паставілі ў армейскія рамкі, у іх дакладны, жорсткі распарадак.

Пры гэтым чыноўнік цікавым чынам змясціў акцэнт, перанесшы фокус з шараговых работнікаў, што апынуліся паводле капрызу Лукашэнкі ў арміі, на іх начальства: «Дзе кіраўнік дакладна ставіць задачы, вызначае рубяжы на дзень, на тыдзень — там ёсць вынік. Там і ўборка ідзе зладжана, своечасова, там і справа спорыцца. Дакладна так і тут».

Гэтыя словы красамоўна пераклікаюцца з прызнаннем кіраўніка, што прагучала на мінулым тыдні:

Мы не здолелі іх арганізаваць. А ў арміі Хрэнін са сваімі афіцэрамі арганізаваў іх дзейнасць і просіць іх узнагародзіць.

Ці можа досвед аграрнага сектара быць перанесены на іншыя галіны? Вольфовіч, падаецца, празрыста намякнуў, што ўсё магчыма: «Сёння жыццё прымушае кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь выконваць свае задачы якасна, дакладна і ў тэрмін. Гэта датычыцца ўсіх: ваенных, настаўнікаў, лекараў, ну і тым больш кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲