ЗША павялічылі транш ваеннай дапамогі Украіне
8- 10.12.2019, 13:03
- 7,755
Суму ўзгаднілі ў Кангрэсе.
Узгоднены кангрэсмэнамі ЗША абаронны бюджэт на 2020 фінансавы год уключае дапамогу Украіне на суму 300 млн даляраў. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага профільным камітэтам Палаты прадстаўнікоў, паведамляе korrespondent.net.
Сродкі будуць вылучаныя для рэалізацыі ініцыятывы ў спрыянні Украіне ў сферы бяспекі.
Перамовы пра бюджэт доўжыліся некалькі месяцаў. Чакаецца, што ён будзе прыняты да канца 2019 года.