19 лютага 2020, Серада, 14:09
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат

12
На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат

Вядзецца пошук вайскоўца.

Інфармацыю пра тое, што з вайсковай часткі 71327, размешчанай каля населенага пункта Заслонава, уцёк салдат, "Свабодзе" пацвердзілі ў Міністэрстве абароны.

«Сапраўды, на гэты момант у самавольнай адлучцы знаходзіцца вайсковец, – паведаміла супрацоўніца прэс-службы Мінабароны Наталля Гаўрусік. – Пакуль гэта самавольная адлучка. Мы цяпер высвятляем прычыны, вядзецца пошук вайскоўца. У любым выпадку, у залежнасці ад даўжыні адсутнасці вайскоўца ў частцы, яго чакае адказнасць. Калі адлучка будзе доўжыцца да двух сутак, то адказнасць дысцыплінарная. Калі на больш доўгі тэрмін, то крымінальная».

Паводле словаў Наталлі Гаўрусік, вайсковец уцёк з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў ваенную прысягу.