Намеснік міністра МУС Украіны паставіў на месца пранкера
1- 11.12.2019, 12:23
- 16,929
«Джокер» спрабаваў пажартаваць з Антона Герашчанкі.
Пранкер Джокер спрабаваў пажартаваць з намесніка міністра ўнутраных справаў Украіны Антона Герашчанкі. Пра гэта апошні паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
"Некалькі словаў пра элементарныя прынцыпы гігіены пры зносінах ў мэсэнджары і сацыяльных сетках", – напісаў Герашчанка і апублікаваў скрыншот ліставання ў WhatsApp.
З Герашчанкі спрабавалі пажартаваць ад імя намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Кірыла Цімашэнкі і задалі пытанне пра сайт "Міратворац". У адказ той папрасіў назвацца. Пранкер адразу адказаў, што ён – Джокер, піша gordonua.com.