19 лютага 2020, Серада, 15:49
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Ліміт на пасылкі зрэжуць да 20 еўраў?

20
Ліміт на пасылкі зрэжуць да 20 еўраў?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З такой прапановай для ЕАЭС выступае Расея.

У Расеі разглядаюць магчымасць зніжэння бязмытных лімітаў на пасылкі з-за мяжы да 20 еўраў, паведамляе ТАСС. З гэтай прапановай расейскія ўлады маюць намер выйсці на раду кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у які ўваходзіць таксама Беларусь.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падтрымаў прапанову першага віцэ-прэм'ера, міністра фінансаў Антона Сілуанава аб зніжэнні парога бязмытнага ўвозу ў РФ пасылак з замежных інтэрнэт-крам да 100 еўраў з 1 ліпеня 2020 года, 50 еўра з 1 студзеня 2021 года і 20 еўра з 1 студзеня 2022 года. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар старшыні ўрада Алег Восіпаў.

«Зніжэнне парога бязмытнага ўвозу ў РФ пасылак з 1 студзеня 2020 года з 500 да 200 еўраў - гэта рэалізацыя пастаноў, якія абмяркоўваліся ў дачыненні да гэтай сферы раней. Рэзалюцыя Дзмітрыя Мядзведзева ў ліце Сілуанава, якая гучыць наступным чынам: "Агулам - згодзен. Падрыхтуйце прапановы для разгляду на радзе кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС ", - не азначае, што гэта канчатковая пастанова. Яна яшчэ будзе абмяркоўвацца, у тым ліку і ў еўразійскай камісіі», - сказаў Восіпаў, каментуючы прапановы.

Як адзначае tut.by, у краінах ЕАЭС, у які ўваходзяць Беларусь, Расея, Казахстан, Арменія і Кыргызстан, цяпер дзейнічаюць ліміты на бязмытны ўвоз тавараў у пасылках на 500 еўраў і 31 кілаграм на месяц. Пры гэтым гэтыя нормы распаўсюджваюцца ў тым ліку і на разавую пасылку. Але кожная краіна можа зрабіць больш жорсткімі на нацыянальным узроўні гэтыя нормы, што і зрабіла раней Беларусь. У нашай краіне ліміты бязмытнага ўвозу цяпер складаюць 200 еўраў і 31 кілаграм на месяц. Пры гэтым адна пасылка не можа перавышаць 22 еўры і 10 кілаграмаў. Ці будзе Беларусь распаўсюджваць месячныя ліміты на разавую пасылку, пакуль невядома.

Пасылкі на 500 еўраў і 31 кілаграм на месяц (як разава, так і за месяц) у Беларусі цяпер могуць атрымліваць тыя, хто пакутуе ад пэўных захворванняў. Але для іх з 1 студзеня 2020 года знізіліся ліміты да 200 еўраў і 31 кілаграма (як за адну пасылку, так і за месяц).