19 лютага 2020, Серада, 15:51
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

У Швайцарыі абралі прэзідэнта на 2020-ы год

У Швайцарыі абралі прэзідэнта на 2020-ы год
СІМАНЕТА САМАРУГА

Палітык назвала сваімі прыярытэтамі клімат, узаемадзеянне з Еўропай і салідарнасць.

Прэзідэнтам Швайцарыі на наступны год абралі сацыялістку Сіманету Самаругу.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на выданне Le Matin.

У сераду Федэральны сход Швайцарыі праводзіў галасаванне за новага прэзідэнта.

Кандыдатуру Сіманеты Самаругі падтрымалі 186 з 200 дэпутатаў.

Яна стане прэзідэнтам ужо другім разам - у канцы 2014 года ейную кандыдатуру на пасаду прэзідэнта падтрымалі 181 з 210 дэпутатаў.

Будучая прэзідэнтка заявіла, што галоўнымі прыярытэтамі для яе будуць тэмы клімату, узаемадзеяння з Еўропай і салідарнасць.

На прэзідэнцкай пасадзе Самаруга зменіць Велі Маўрэр, які таксама знаходзіцца на гэтай пасадзе другім разам.

Прэзідэнта Швайцарыі выбіраюць паводле прынцыпу "першы сярод роўных" сярод чальцоў урада. Кожны міністр становіцца прэзідэнтам не радзей аднаго разу на сем гадоў на адзін год.

Прэзідэнт Швайцарыі не з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, бо функцыі кіраўніка дзяржавы выконваюць калектыўна ўсе чальцы Федэральнай рады.

Аднак прэзідэнцкі голас з'яўляецца вызначальным пры абмеркаванні пытанняў на ўзроўні ўрада.