19 лютага 2020, Серада, 14:37
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Калі ў Беларусі з'явіцца помнік першаму нашаму каралю

5
Калі ў Беларусі з'явіцца помнік першаму нашаму каралю

Помнік легендарнаму Міндоўгу меўся з'явіцца ў Навагрудку.

Легендарны Міндоўг быў заснавальнікам, першым вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, а таксама яго першым і адзіным каралём (каранацыя адбылася ў 1253 годзе). У чэрвені 2019 года стала вядома, што ў Наваградку, сталіцы ВКЛ, з'явіцца помнік Міндоўгу. Як з таго часу прасунулася развязанне гэтага пытання?

ЭСКІЗ ПОМНІКА МІНДОЎГУ

На гэтым этапе патрабуецца сабраць 18 тысяч рублёў. На што пойдзе гэтая сума?

Нагадаем для вас перадгісторыю праекта. Пастанова аб стварэнні помніка была прынятая Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012-м. У тым жа годзе адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук. Яны павінны былі працягнуць сумесную працу над помнікам. Але, як паведамляе сайт райвыканкама, сумесная праца так і не праводзілася.

Прайшло шэсць гадоў, і ў 2018-м рашэннем двух мастацка-экспертных нарад (Гарадзенскай абласной і Рэспубліканскай) пераможцам быў названы Сяргей Бандарэнка, піша tut.by.

Пачалася канкрэтная праца. Яе першы этап - выраб эскізнага праекта помніка (мадэль у пластыліне вышынёй да 35 см, візуалізацыя праекта на мясцовасці і план размяшчэння скульптуры). Кошт гэтых работ склаў 10 тысяч рублёў.

Удакладнім, што помнік плануецца ўсталяваць на пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку. Паводле стану на 23 траўня 2019-га было сабрана 14 285,89 рубля. З гэтай сумы 10 тысяч рублёў было выплачана Бандарэнку за стварэнне эскізнага праекта.

Другі этап - выраб рабочай мадэлі помніка Міндоўгу, якую неабходна падаць на Рэспубліканскую мастацка-экспертную раду. Папярэдні кошт мадэлі - 26 тысяч рублёў. Паводле стану на чэрвень 2019 года на рахунку засталося 4 285,89 рубля. На гэты момант на рахунку 8 239,98 рублёў. Гэта значыць неабходна сабраць яшчэ амаль 18 тысяч.

Пасля заключэння мастацка-экспэртнай рады пачнуцца будаўніча-мантажныя работы па ўзвядзенню помніка.