18 красавiка 2024, Чацвер, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы самыя незвычайныя традыцыі на Каляды ў розных краінах

1
Названы самыя незвычайныя традыцыі на Каляды ў розных краінах

Ёсць чаму здзівіцца.

Каляды - галоўнае свята года для ўсіх каталікоў свету. Рыхтавацца да яго пачынаюць за месяц, а працягваецца святкаванне часам аж да студзеня. Але ў некаторых краінах Каляды - гэта не толькі ялінка і падарункі, але і незвычайныя традыцыі, своеасаблівыя абрады і стравы. Што робяць дзеці і дарослыя ў гэтыя дні снежня - у падборцы liga.net.

Страчаная мятла

Напярэдадні Калядаў у Нарвэгіі прынята хаваць венікі куды-небудзь далей, бо там вераць, што ў гэтыя дні актывізуюцца ведзьмы. А без мятлы, згодна з павер'ем, ведзьма не зможа перасоўвацца. У вёсках жа ўночы могуць страляць у паветра са стрэльбаў, каб збіць тых ведзьмаў, якім удалося знайсці "транспартны сродак" і ўзляцець.

У Каталоніі (Гішпанія) у дзяцей перад Калядамі з'яўляецца процьма клопатаў: ім купляюць каляднае палена – Тыё дэ Надаль - якое трэба ўвесь снежань "карміць". У канцы месяца гэтае палена "перапрацоўвае" ежу ў прысмакі, а каб яно "падзялілася", трэба добранька пакалаціць палена палкамі. Зразумела, напраўду, прысмакі ў адмысловай жалабку пакідаюць загадзя дарослыя.

Каму цукеркі, а каму вугаль або цыбулю

У Рыме на Каляды дзеці чакаюць падарункаў не ад Санты, а ад добрай ведзьмы на імя Бефана. Тым, хто паводзіў сябе добра, яна прыносіць цукеркі і цацкі. А тым дзецям, якія паводзіліся дрэнна, яна дорыць вугольчыкі, часам - цыбулю або часнок. Сучасныя бацькі купляюць шакаладныя "вугольчыкі".

Санта і барадач

Нямецкі і аўстрыйскі святы Мікалай ці Санта-Клаўс, згодна з традыцыяй, усюды падарожнічічаюць не з аленямі або Снягуркай, а з барадатым мужчынам у балахоне на імя Кнехт Рупрэхт. Гэты мужчына - слуга Мікалая. Ён адзеты прасцей і займаецца менш прыемнай часткай абавязкаў - непаслухмянымі дзецьмі.

Працяглыя Каляды і Тры Каралі

Каляды на Філіпінах гэта заўсёды грандыёзнае свята, бо 80% насельніцтва - каталікі. Тут святкаванне доўжыцца да самага студзеня. І заканчваецца Святам Трох Каралёў. Дзеці пакідаюць свае адпаліраваныя чаравікі і вымытая шкарпэткі на падаконні, каб тры каралі, праходзячы міма іх дома, пакінулі ў іх маленькія падарункі.

Згарэлы казёл

Перад Калядамі ў швэдскім Еўлі букмекеры пачынаюць прымаць стаўкі на верагодную гарадскую падзею. Ніхто не ведае, ці адбудзецца гэта зноў – ці спаляць незнамцы і ў гэтыя Каляды вялізнага саламянага казла на цэнтральнай плошчы. Каму ён замінае і адкуль узялася гэтая традыцыя так і незразумела, але з году ў год, пачынаючы з 1960-х, хтосьці спрабуе спаліць ці яшчэ неяк пашкодзіць саламянага гіганта.

За калядным сталом

У Партугаліі падчас каляднага абеду прынята накрываць стол на некалькі персон больш, чым жыве ў доме: сем'і запрашаюць нябожчыкаў сваякоў, каб тыя дапамаглі ў справах у наступным годзе.

У іншых краінах таксама ёсць традыцыя накрываць на аднаго або некалькі чалавек больш - месца адводзіцца госцю, бедняку або вандроўніку, які можа зайсці ў дом на Каляды.

Манга замест елкі

У Індыі ўсяго толькі 2,3% насельніцтва - хрысціяне, але з улікам іх колькасці, - гэта 25 мільёнаў чалавек. Таму, як і ва ўсім свеце, тут рыхтуюць калядны пачастунак і дораць падарункі. Адзіная праблема - гэта адсутнасць елак або хвоек для ўпрыгожвання. Для гэтай мэты ў Індыі выкарыстоўваюцца дрэвы бананаў і манга.

Незвычайная страва

Посная вячэра для ўсёй сям'і на Куццю і калядны стол з рознымі стравамі - абавязковая традыцыя для ўсіх вернікаў. Аднак стравы ў розных краінах адрозніваюцца, дзесьці прынята падаваць качку, дзесьці - індычку з журавінавым соусам, а ў іншых краінах - карпа. У Грэнландыі таксама ёсць свая традыцыя: на Каляды там рыхтуюць мактак - замарожаную скуру кіта з праслойкай сала. Ядуць гэта звычайна сырым, але могуць і абсмажыць, падаўшы з соевым соусам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках