26 красавiка 2024, Пятніца, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча дадала беларускім перавозчыкам 10 тысяч дазволаў

4
Польшча дадала беларускім перавозчыкам 10 тысяч дазволаў

Дазволы выдадзены да канца года.

Польшча дадала беларускім перавозчыкам 10 тысяч дазволаў на паездкі да канца гэтага года. На 2020 год засталося 189 тысяч дазволаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік Міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч каментуючы звароту перавозчыкаў пра недахоп дазволаў, паведамляе officelife.media.

Намеснік міністра растлумачыў, што Беларусь і Польшча абменьваюцца на парытэтнай аснове аднолькавай колькасцю дазволаў для перавозчыкаў. Аднак Польшча выкарыстоўвае менш за 50% дазволаў, у той час як беларускаму бізнэсу іх не стае.

Характэрна, што на перамовах з Польшчай з нагоды дазволаў Беларусі ставіцца ў папрок неэфектыўнае іх выкарыстанне.

Пазіцыя Польшчы заключаецца ў тым, каб паменшыць квоту для Беларусі на 15 тысяч дазволаў. Усім суседзям Беларусі квоты зрэзалі.

Разважаючы над тым, што рабіць перавозчыкам, якім не ўдалося атрымаць дазволы ў Польшчу, Аляксей Ляхновіч параіў пераарыентавацца на іншыя рынкі, з якімі наладжаная бездазвольная сістэма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках