26 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пухавіцкім раёне скралі 10 тон рэек вузкакалейкі

18
У Пухавіцкім раёне скралі 10 тон рэек вузкакалейкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Больш за 500 метраў рэек распілавалі аўтагенным зварачным апаратам.

У крадзяжы падазраецца 31-гадовы жыхар Менскага раёна, які ведаў, што вузкакалейная чыгунка не выкарыстоўваецца торфабрыкетным заводам.

Разам з трыма сваімі знаёмымі мужчынамі ва ўзросце 20-ці, 40-ка і 50-ці гадоў на грузавым аўтамабілі мужчына прыехаў на надзел, дзе размяшчаліся рэйкі і аўтагенным зварачным апаратам падзяліў больш за 500 м рэек на фрагменты і вывез іх, паведамляецца на сайце Следчага камітэта. Зламыснікі скралі больш за 10 тон металу, які планавалі здаць пад выглядам лому.

У дачыненні да падазроных распачата крымінальная справа паводле артыкулу «Крадзеж». Усе яны далі прызнальныя сведчанні. Да іх прымененая мера працэсуальнага прымусу ў выглядзе абавязку аб прыходзе, на іх маёмасць накладзены арышт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках