26 красавiка 2024, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казус 3-га студзеня

3
Казус 3-га студзеня

Працоўны дзень пасярод выходных, але працаваць нічога не будзе?

Не так даўно паведамлялася, што 2 студзеня ў 2020 годзе плануецца зрабіць безумоўным выходным. Без пераносаў на іншыя дні. Пры гэта 31 снежня афіцыйна будзе працоўным днём, піша Office life.

Акрамя таго, атрымліваецца, што 1 і 2 студзеня ў Беларусі адпачываюць. Затым 3 студзеня выходзяць на працу, а потым зноў 4, 5, 6, 7 студзеня выходныя. Гэта значыць 3 студзеня будзе рабочым днём пасярод шасці дзён калядна-навагодніх святаў.

Пры гэтым, як ужо паведамлялася, пастанова Нацбанка абвяшчае аб тым, што 3 студзеня банкі не будуць абслугоўваць суб'ектаў гаспадарання ў шэрагу кірункаў, уключаючы іх разліковае і (або) касавае абслугоўванне. Агульнага пераліку паслуг, якія «адключаць» 3 студзеня для кампаній, няма. Таксама ў гэты дзень часткова не будзе працаваць АРІП. Як чакаецца, 17 снежня АРІП дасць каментар на гэтую тэму: раскажа, што менавіта не будзе даступна для кліентаў.

Начальнік Управы інфармацыі і грамадскіх сувязяў - прэс-сакратар Нацыянальнага банка Аляксандр Цімашэнка так пракаментаваў згаданую пастанову.

«Банкі, зыходзячы са сваіх бізнэс-мадэляў, вызначаць, якія тыпы паслуг яны не будуць выконваць, каб ажыццявіць карэктны запуск усіх аўтаматызаваных сістэм», - сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Гэта значыць, як тлумачаць у Нацбанку, пастанова дае магчымасць прыпыніць выкананне некаторых паслуг менавіта для абнаўлення сваіх электронных аўтаматызаваных сістэм. Але незразумела, як гэта адаб'ецца на канкрэтных рэтэйл-бізнэсах ды іншых кампаніях, якія працуюць у сферы абслугоўвання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках