26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Гараўскі: У Ганчара быў 100-працэнтны кампрамат для адхілення Лукашэнкі

51
Юры Гараўскі: У Ганчара быў 100-працэнтны кампрамат для адхілення Лукашэнкі
Юры Гараўскі
фота: dw

Лукашэнка ведаў пра забойства апазіцыянераў.

У верасні 2019 года Юры Гараўскі звярнуўся ў расейскую рэдакцыю «Немецкой волны», заявіўшы, што 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў - праціўнікаў Лукашэнкі.

- У 2002 годзе Вярхоўны суд Беларусі прызнаў вінаватымі ў выкраданні Завадскага былых афіцэраў МУС Валерыя Ігнатовіча і Дзмітрыя Маліка, пры гэтым іх дачыненне да магчымага забойства аператара даведзенае не было. У выніку яны былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне за забойства яшчэ пяці чалавек.

- Завадскага забілі не Ігнатовіч, не Малік... Малік наогул на той момант працаваў у «Алмазе» (антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне МУС Беларусі. - Рэд.). Калі яны забілі Завадскага, чаму не распавялі, дзе ён пахаваны? Тое, што гэтыя людзі апынуліся за кратамі (з-за Завадзкага. - Рэд.), для мяне нонсэнс.

Я ўвогуле не разумею, за што Завадскага забілі, і да чаго ён датычны. А вось па Ганчару я задаў Паўлічэнку пытанне: «А ўвогуле за што?» Ён сказаў: «У яго быў 100-працэнтны кампрамат для адхілення Лукашэнкі». У вярхах сказалі, што яго трэба прыбраць.

- Хто сказаў?

- Я не ведаю, хто сказаў, я на гэтых сустрэчах не прысутнічаў.

- А вы не думалі, што вас, байцоў СОБРа, з часам улады проста здадуць, падаўшы ўсё, як вашу самадзейнасць?

- Тады трэба было б ахвяраваць і тагачасным міністрам унутраных справаў Юрыем Сіваковым, і тагачасным кіраўніком Савета бяспекі Віктарам Шэйманам.

- Вы мяркуеце, яны былі ў курсе таго, чым займаўся СОБР?

- Натуральна. Сівакоў быў у курсе, Шэйман быў. Я не ведаю, ці прысутнічаў Лукашэнку (на сустрэчах, дзе СОБРу ставіліся задачы. - Рэд.), але ў мяне склалася меркаванне, што Лукашэнка таксама пра гэта ведаў. Сівакова мы паміж сабой называлі «дзедам». Ён прыязджаў у Валоўшчыну і ў Бягомль. Прыязджаў да нас у брыгаду - у в/ч 3214 на праспекце Скарыны (у 2005 годзе перайменаваны ў праспект Незалежнасці. - Рэд.). Мы маглі з ім там пагутарыць, пагаварыць. Шэйман таксама неаднаразова прыязджаў, - сказаў Гараўскі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках