26 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Воўчак пра сведчанні былога байца САХРу: Усё супадае

9
Алег Воўчак пра сведчанні былога байца САХРу: Усё супадае
АЛЕГ ВОЎЧАК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Са слоў праваабаронцы, паказанні Гараўскага супадаюць з расследаваннем грамадзянскай камісіі.

«Немецкая волна» паразмаўляла з Юрыем Гараўскім, які сцвярджае, што 20 гадоў таму быў датычны да знікнення Захаранкі, Ганчара і Красоўскага.

Паводле ацэнцы праваабаронцы Алега Воўчака, 99% слоў Юрыя Гараўскага супадаюць з тым, што сам Воўчак расследаваў раней, паведамляе «Белсат».

Ён пацвердзіў механізм грамадзянскай камісіі, якая расследавала абставіны знікнення Захаранкі і Ганчара. Толькі пацвердзіў ён схему не як праваабаронца, а як выканаўца. Гэта важна, бо ён пацвердзіў і даклад былога адмысловага дакладчыка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы аб Беларусі Хрыстаса Пургурыдыса, паказанні іншых праваабаронцаў. Усё супадае».

На думку Воўчака, Менск будзе маўчаць у справе знікненняў апанентаў Лукашэнкі, як і раней.

«Могуць гэта пракаментаваць, толькі калі ў Еўразвязе папросяць даць тлумачэнні. У Беларусі рэалізуецца шмат еўрапейскіх грантаў у ахове мяжы, ахове здароўя, экалогіі. Грошы з бюджэту ЕЗ не могуць ісці, пакуль не высвятляцца гэтыя абставіны».

Журналісты нямецкага выдання паразмаўлялі з чалавекам, які называе сябе былым байцом беларускага Спецыяльнага атраду хуткага рэагавання Юрыем Гараўскім. Мужчына заяўляе, што ўвесну 1999 года байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі выкралі і забілі экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках