11 траўня 2026, панядзелак, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: У эканоміцы Літвы назіраюцца з'явы, якія можна назваць цудамі

5
Эксперт: У эканоміцы Літвы назіраюцца з'явы, якія можна назваць цудамі

Рост літоўскай эканомікі перавышае чаканні.

Цуды адбываюцца як у сусветнай, так і ў літоўскай эканоміцы. Аднак у Літве яны больш пазітыўныя. Пра гэта сказаў старшы эканаміст банка Luminor Жыгімантас Маўрыцас, назваўшы асноўныя пагрозы і прагнозы на 2020 год.

У перадачы DELFI 11 Маўрыцас сказаў, што апошнім часам у эканоміцы назіраюцца дзіўныя і нябачаныя раней з'явы, якія можна назваць цудамі.

"Некалькі гадоў таму, ужо не кажучы пра дзесяцігоддзі, мала хто мог сабе ўявіць, што адсоткавая стаўка можа быць са знакам "-" - гэта перакульвае ўсё з ног на галаву.

Падобна да таго, гэта не кароткатэрміновае з'явішча. І, магчыма, адсоткавая такса будзе невялікай або адмоўнай на працягу доўгага часу", - сказаў эканаміст.

Паводле ягоных слоў, стаўка такая нізкая, што кошт нерухомасці значна вырас. А гэта - галаўны боль як для інвестараў, так і для жыхароў.

"Яшчэ адзін парадокс – цэнтральныя банкі, тым, што трымаюць стаўку нізкай, касуюць сабе самім магчымасць змяняць што-небудзь, бо калі вялікая частка жыхароў і інвестараў верыць у тое, што стаўка будзе нізкай, пачынае расці кошт маёмасці і потым, вядома ж, будзе складана ўзняць узровень таксы, гэта прычынілася б да падзення гэтай сфэры маёмасці.

Гэта вялікі галаўны боль і цуд, бо няма аднаго адказу. Гэтая вера ўбіраецца ў сілу, вераць, што стаўка, прынамсі ў еўразоне, увесь час будзе нізкай", - сказаў эканаміст.

Іншы парадокс сусветнай эканомікі - дрэнныя чаканні бізнэсу, але высокі індэкс акцый.

"Гэта звязана з першым чыннікам. Інвестары спадзяюцца, што адсоткі доўга будуць нізкімі, таму інвестары ўкладваюць грошы ва ўсе астатняе, што дае дадатны прырост.

Я не кажу, што гэта станоўчая з'ява. Гэта можа стаць пасткай, бо пры вялікім росце цэн раздзімаецца бурбалка як акцый, так і аблігацый. (...)

Раздзімаюць бурбалкі, і яны могуць мець негатыўны вынік, калі надыдзе час, калі стаўку ўзнімуць. Гэта вялікая небяспека. Такога раней ніколі не было. Зазвычай чаканні і рост эканомікі ішлі разам з цаной акцый. Калі чаканні негатыўныя, кошт акцый падае, чаканні добрыя - растуць. Цяпер усё наадварот", - заўважыў эканаміст.

Маўрыцас падаў статыстыку, згодна з якой, каб купіць кватэру плошчай 90 кв.м, у Кітаі трэба збіраць грошы 45 гадоў, у Лондане - 23 гады, у Вільні - 14 гадоў. Паводле статыстыкі заробкаў і кошту нерухомасці: у Вільні сярэдні заробак нэта - 818 еўраў, у Пекіне - 1090 еўраў, у Лондане - 2600 еўраў.

"Літва - цуд, асабліва сёлета, бо рост эканомікі перасягае чаканні. У першыя тры кварталы ён складае 3,9% пры прагнозах 3%. Рост зноў большы за той, які прагназавалі", - сказаў DELFI 11 Маўрыцас.

Памер УБП на аднаго жыхара ў параўнанні з сярэднімі паказчыкамі Заходняй Еўропы ў Літве ў 2019 годзе складаў 77%.

"Гэта ўражальны прагрэс, гэта практычна лепш, чым калі-небудзь раней. Магчыма, у 2026-2027 гадах мы дасягнём 86% і зможам сказаць, што жывём лепш, чым калі-небудзь за ўсю гісторыю", - сказаў ён.

Паводле прагнозаў росту эканомікі Літвы, УБП налета вырасце на 2,5%, а ў 2021 годзе на 2,2%.

Са слоў Маўрыцаса, рызыку нясе пакет мабільнасці і экспарт, але ўсё ж ёсць шмат сэктараў, якія "не плануюць суцішвацца і прасоўваюцца наперад".

Эканаміст заўважыў, што Літва з краіны эмігрантаў ператвараецца ў краіну імігрантаў. У Літве таксама назіраецца рост беспрацоўя праз канкурэнцыю з імігрантамі з трэціх краін.

Паводле прагнозаў, у 2020 годзе заробкі павялічацца на 6,5%, а цэны на 2,2%.

"Мы спадзяемся, што налета агульны рост цэн будзе нізкі. Збольшага праз вонкавыя чыннікі. Кошт сыравіны нізкі, ён падае. Паліва ды іншыя імпартаваныя тавары, напэўна, даражэць не будуць. Будуць даражэць збольшага паслугі і ежа. Хто больш выдаткоўвае на харч, той будзе больш адчуваць інфляцыю.

Гэта выклік, які збольшага не дае зніжацца раз'яднанню. Тыя, што зарабляюць больш за 800 еўраў, выдаткоўваюць на ежу невялікую частку сваіх даходаў, на іх рост цэн моцна не адаб'ецца, гэтыя людзі будуць адчуваць рост даходаў. Калі ты абмежаваны, то вялікая частку даходаў ідзе на харчы.

Заплата дастаткова павялічылася. Мы блізкія да сярэдзіны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, крыху адстаём, але ўжо не так сур'ёзна. Мы былі ззаду, цяпер здагналі, у адсотках рост можа будзе меншы, але намінальна ён будзе значны. Іншы момант - рост эканомікі запавольваецца, ёсць багата сігналаў, якія выклікаюць неспакой, і стагнацыя эканомікі рэальная для ЕЗ (...) 1% рост - гэта мала", - сказаў Маўрыцас.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках