БАТЭ і мінскае «Дынама» прайшлі далей у еўракубках
1- 17.07.2026, 7:56
Абодва клубы перамаглі ў серыі пенальці.
Мінскае «Дынама» прайшло далей у Лізе канферэнцый. Каманда Аляксандра Шагойкі у Скоп’е спачатку абыграла «Сілекс» з Паўночнай Македоніі ў асноўны час, а потым аказалася мацнейшай у серыі пенальці.
Прайграўшы ў першым матчы з лікам 0:1, мінчукі мусілі абавязкова перамагчы хаця б з мінімальным лікам, і з гэтай задачай справіліся: забіты на 16‑й хвіліне гол Яўгена Малашэвіча аказаўся адзіным.
Паколькі па выніках двух матчаў лік зраўняўся, а дадатковы час таксама не даў выніку, справа дайшла да серыі 11-метровых. У ёй мацнейшымі аказаліся беларускія футбалісты.
«Дынама» перамагло з лікам 6:5.
БАТЭ таксама прабілася ў другі раўнд Лігі канферэнцый. Барысаўскі клуб у серыі пенальці абыграў албанскі клуб «Эльбасані».
Асноўны час матча скончыўся сухой нічыёй 0:0, а паколькі ў першым матчы таксама была зафіксавана нічыя з лікам 1:1, то пасля дадатковага часу была прызначаная серыя пенальці.
У ёй мацнейшымі аказаліся барысаўчане — 5:4 на іх карысць.