Стаць мільянерам у 5 гадоў: Forbes назваў самых паспяховых відэаблогераў года
3- 23.12.2019, 21:06
- 10,156
Адзін з блогераў пачаў кар'еру, калі яму было ўсяго тры гады.
Часопіс Forbes апублікаваў спіс самых высокааплатных відэаблогераў YouTube паводле вынікаў 2019 года. У першую тройку ўвайшлі васьмігадовы хлопчык Раян Каджы і пяцігадовая дзяўчынка Анастасія Радзінская - іх гадавы даход вылічаецца дзясяткамі мільёнаў даляраў, піша unian.net.
Самым паспяховым блогерам на YouTube у 2019 годзе стаў васьмігадовы Раян Каджы - яго гадавы даход склаў 26 мільёнаў даляраў.
Кар'ера Раяна пачалася, калі яму было ўсяго тры гады. На канал хлопчыка выкладваліся відэа з распакаваннем новых цацак. З часам на яго каналах пачалі выкладаць відэа, дзе ён гуляе з сябрамі і праводзіць вясёлыя эксперыменты. За межамі YouTube у Раяна ёсць уласная лінейка цацак і адзення, шоў на Nickelodeon і кантракт з Hulu.
Другое месца ў канала Dude Perfect, яго даход склаў 20 мільёнаў даляраў. На канале пяцёра сяброў (Кобі Котан, Коры Котан, Гарэт Хілберт, Кодзі Джонс і Тайлер Тоні) займаюцца спортам і выконваюць розныя трукі. Яны таксама запусцілі на Nickelodeon уласнае шоў.
Трэцяе месца - у пяцігадовай дзяўчынкі Анастасіі Радзінскай, за год яна зарабіла 18 мільёнаў даляраў. Яе відэа, дзе яна ўбіраецца ў сукенкі і гуляе з бацькам, публікуюцца на некалькіх каналах на сямі мовах. З маленькай блогеркі супрацоўнічаюць буйныя брэнды Legoland і Dannon.
Самы папулярны відэаблогер у свеце Фелікс Чэльберг (PewDiePie) заняў у рэйтынгу сёмае месца з прыбыткам у $13 млн.
Поўны спіс самых высокааплатных блогераў YouTube гэтага года выглядае так.
Раян Каджы - 23 млн падпісчыкаў, $26 млн за год.
Dude Perfect - 47,7 млн падпісчыкаў, $20 млн за год.
Анастасія Радзінскага - 107 млн падпісчыкаў, $18 млн за год.
Rhett and Link - 4,56 млн падпісчыкаў, $17,5 млн за год.
Джэфры Стар - 16,8 млн падпісчыкаў, $17 млн за год.
Preston - 10,9 млн падпісчыкаў, $14 млн за год.
PewDiePie - 102 млн падпісчыкаў, $13 млн за год.
Markiplier - 24,6 млн падпісчыкаў, $13 млн за год.
DanTDM - 22,2 млн падпісчыкаў, $12 млн за год.
VanossGaming - 24,8 млн падпісчыкаў, $11,5 млн за год.