29 лiстапада 2020, Нядзеля, 16:28
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Вахтанг Кікабідзэ: Музыка «Песняроў» у мяне дома ёсць, я іх слухаю

6
Вахтанг Кікабідзэ: Музыка «Песняроў» у мяне дома ёсць, я іх слухаю
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

У Менску на адкрыцці помніка герою з «Міміно» Вахтангу Кікабідзэ падарылі дыск «Песняроў».

Знакаміты актор прызнаўся, што, калі атрымаў запрашэнне ў Менск ад рэстарана-бровара «Сябры», спачатку падумаў, што яго разыгрываюць. І паверыў, толькі калі пабачыў квіткі на самалёт, піша kp.by.

Але шчаслівы быў прыехаць, бо ўважае, што грузіны і беларусы вельмі падобныя. Нягледзячы на салідны ўзрост, скінуўшы белую тканіну са скульптуры, якая выяўляе яго героя з фільма «Міміно», ён тут жа запаліў і з характэрным грузінскім акцэнтам сказаў: «На мяне маладога падобны».

У МЕНСКУ ВАХТАНГ КІКАБІДЗЭ АДКРЫЎ ПОМНІК СВАЙМУ ГЕРОЮ З «МІМІНО».
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
ВАХТАНГ КІКАБІДЗЭ: «НА МЯНЕ МАЛАДОГА ПАДОБНЫ».
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

А Ларыса Іванаўна дзе? - крыкнулі з натоўпу.

- Ларыса Іванаўна не прыехала, гэта не ў нашых сілах, - засмяяліся арганізатары візіту.

ВАХТАНГ КІКАБІДЗЭ ШЧАСЛІВЫ БЫЎ ПРЫЕХАЦЬ У МЕНСК.
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Вахтангу Кікабідзэ падарылі цукеркі, абразы, уручылі дыск «Песняроў».

ПОМНІКАЎ ГЕРОЮ З «МІМІНО» ВЕЛЬМІ ШМАТ - У МАСКВЕ, ЕРЭВАНЕ, ТБІЛІСІ І НАВАТ У АМЕРЫЦЫ.
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- З Мулявіным мы вельмі часта перасякаліся на гастролях. І музыка «Песняроў» у мяне дома ёсць, я іх слухаю, - прызнаўся Кікабідзэ.

Ён заўважыў, што помнікаў яго герою з «Міміно» вельмі шмат - у Маскве, Ерэване, Тбілісі і нават у Амерыцы.

У МІНСКУ ВАХТАНГ КІКАБІДЗЭ АДКРЫЎ ПОМНІК СВАЙМУ ГЕРОЮ З «МІМІНО».
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- Звычайна яны стаяць ля рэстаранаў, і таму многія думаюць, што гэтыя рэстараны належаць мне, - засмяяўся артыст.

СКУЛЬПТУРА СТАЛА ПЕРШАЙ НА ЗАКЛАДЗЕНАЙ СЁННЯ «АЛЕІ ЗОРАК».
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
Вахтанг Кікабідзэ ў Менску.
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ