26 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ядзерная зброя апынулася няякаснай

5
Расейская ядзерная зброя апынулася няякаснай
ФОТА: МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РФ / РІА НАВІНЫ

ЗША сабе такіх «праколаў» не дазваляюць.

Злучаныя Штаты, у адрозненне ад Расеі, «не дазваляюць сабе такой раскошы», як стварэнне разнастайных пускавых варыянтаў стратэгічных ядзерных ракетаў, паведаміў РІА Навіны кіраўнік Цэнтра міжнароднай бяспекі ІСЭМА РАН акадэмік Аляксей Арбатаў, піша lenta.ru.

«У іх на замену ядзернай трыяды будзе адна наземная сістэма, адна марская, адна паветраная. І ўсё. Але яны робяць лепей. Мы ж робім вялікую разнастайнасць, і далёка не заўсёды гэта ідзе не ў шкоду якасці», – сказаў навуковец.

Такім чынам эксперт пракаментаваў мэтазгоднасць падтрымкі праекта баявога чыгуначнага ракетнага комплексу «Баргузін».

У верасні Арбатаў сказаў, што найбольш верагоднымі сцэнарамі пачатку ядзернай вайны паміж ЗША і Расеяй з'яўляюцца рэакцыя на лжывую трывогу або абвастрэнне лакальнага канфлікту.

У жніўні Арбатаў заявіў, што Расея, у адрозненне ад ЗША, размяшчаецца ў межах дасяжнасці носьбітаў ядзернай зброі ўсіх астатніх васьмі ядзерных дзяржаваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках