26 красавiка 2024, Пятніца, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Пуцін «атрымаў гарбуза» ад беларусаў

10
Як Пуцін «атрымаў гарбуза» ад беларусаў

Расеі нагадалі пра артыкул №1 нашай Канстытуцыі.

«Баяцца не трэба – трэба прымаць мужныя пастановы», – так выказаўся ўчора прэм'ер Расеі пра будучыню інтэграцыйнай дамовы. У гэты самы час Лукашэнка, які таксама ўчора шмат казаў, запэўніў, што спрэчных пытанняў паміж Масквой і Менскам усё менш, паведамляе «Белсат».

Беларускія дзяўчаты з кампаніі «Свежы вецер» прыкацілі гарбуз да брамы амбасады Расеі, з якой Беларусь уцягваецца ў цесны звяз.

«Калі жаніх сватаецца, але дзяўчына не згодная, то дзяўчаты выкатваюць гарбуз. Гэта значыць, мы паказваем, што згодныя сябраваць з усімі, але не хочам жыць у чужым доме», – кажа Сяргей Бульба з грамадзянскай кампаніі «Свежы вецер».

Актывісты кампаніі ў абарону нашай незалежнасці хацелі перадаць зварот амбасадару. У дакуменце напісана, што значная частка палажэнняў «саюзнай дамовы» супярэчаць артыкулу №1 Канстытуцыі, згодна з якой Беларусь унітарная дзяржава з уласнай унутранай і знешняй палітыкай. Дзмітрый Мядзведзеў учора «супакойваў», што і Расея свой суверэнітэт часткова паменшыла, уваходзячы ў Еўразійскі звяз.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках