26 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом адмовіўся ўдзельнічаць у публічных слуханнях датычна імпічменту Трампа

2
Белы дом адмовіўся ўдзельнічаць у публічных слуханнях датычна імпічменту Трампа

Юрыст прэзідэнта ЗША не ўбачыў дастатковых доказаў.

У Белым доме заявілі, што не маюць намеру ўдзельнічаць у публічных слуханнях у справе пра імпічмент Дональда Трампа, якія запланаваныя на наступны тыдзень у Палаце прадстаўнікоў.

Юрыст Белага дому Пэт Чыпалонэ накіраваў ліст кіраўніку юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў Джэральду Надлеру, у якім назваў расследаванне ў дачыненні да Трампа «абсалютна беспадстаўным», паведамляе Reuters.

Паводле ягоных словаў, на слуханнях у юрыдычным камітэце не быў прапанаваны «нават абрывак доказу».

«Мы не бачым прычынаў для ўдзелу, таму што працэс несправядлівы. Нам не далі справядлівай магчымасці ўдзельнічаць. Спікерка ўжо абвесціла загадзя вызначаны вынік, і яны не дадуць нам магчымасць выклікаць якіх-небудзь сведак», – сказаў высокапастаўлены прадстаўнік Белага дому на ўмовах ананімнасці.

Раней спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэласі папрасіла юрыдычны камітэт прыступіць да падрыхтоўкі абвінавачванняў у дачыненні да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Падчас слуханняў юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў трое з чатырох экспертаў у канстытуцыйным праве заявілі, што ў дзеяннях Дональда Трампа было дастаткова падставаў для ягонага імпічменту.

3 снежня камітэт выведкі Палаты прадстаўнікоў ЗША апублікаваў даклад, падрыхтаваны паводле вынікаў слуханняў у рамках расследавання імпічменту.

У ім гаворыцца, што Трамп «паставіў свае асабістыя і палітычныя інтарэсы» вышэй за інтарэсы амерыканскага народа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках