27 красавiка 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Арлоў на Плошчы: Вы памятаеце пароль паўстанцаў?

Уладзімір Арлоў на Плошчы: Вы памятаеце пароль паўстанцаў?
ФОТА: «Радыё Свабода»

Знакаміты пісьменнік нагадаў удзельнікам акцыі за незалежнасць пра герояў Каліноўскага і стваральнікаў БНР.

Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць менчукоў прыязджаць на Кастрычніцкую плошчу.

На мітынгу выступіў знакаміты беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў:

«На свеце больш за 3000 нацый і народнасцяў. І толькі блізу 200 змаглі стварыць свае незалежныя дзяржавы. Гэта наша самая вялікая каштоўнасць. Я ўспамінаю нашы бел-чырвона-белыя сцягі ў Вільні два тыдні таму на развітанні з нашымі героямі Кастусём Каліноўскім і ягонымі паплечнікамі. Менавіта тады, з гэтага паўстання, пачаўся шлях да беларускай незалежнасці. Вы памятаеце пароль паўстанцаў? «Каго любiш?» – «Люблю Беларусь!» – «То ўзаемна!» Гэта наша нацыянальная ідэя. З намі нашы паўстанцы 1863 года, з намі стваральнікі Беларускай Народнай Рэспублікі, з намі слуцкія паўстанцы, з намі беларусы, якія загінулі ў засценках НКУС у 1937 годзе. Не аддамо незалежнасці!» – сказаў Арлоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках