26 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Самае вялікае злачынства – падпісваць нейкія пакты Молатава-Рыбентропа

4
Уладзімір Някляеў: Самае вялікае злачынства – падпісваць нейкія пакты Молатава-Рыбентропа

Паэт і палітык на акцыі за незалежнасць нагадаў пра ўрокі гісторыі.

Сёння ў Менску на плошчы Каліноўскага (Кастрычніцкай) праходзіць акцыя, накіраваная на абарону незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. На плошчы сабралася ўжо некалькі тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі за незалежнасць заклікаюць менчукоў прыязджаць на Кастрычніцкую плошчу.

На акцыі выступіў народны паэт Беларусі, адзін з лідараў БНК Уладзімір Някляеў, які заявіў, што нельга гандляваць краінай без ведама народа.

«Самае вялікае злачынства – падпісваць нейкія пакты Молатава-Рыбентропа, каб зноў разрываць нашу краіну. Ніхто не кажа, што мы не павінны супрацоўнічаць з нашымі суседзямі (расейцамі, палякамі, літоўцамі, украінцамі), але мы не васальная краіна і не пойдзем нікому ў слугаванне!» – сказаў Някляеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках