26 красавiка 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя спосабы прачнуцца ў добрым настроі

7
Названыя спосабы прачнуцца ў добрым настроі

Навукоўцы апавялі, як гэта зрабіць.

Амерыканскія навукоўцы высветлілі, як можна прачнуцца ў добрым настроі. Вынікі апублікаваныя ў даследаванні, праведзеным OnePoll супольна з кампаніяй hatch.co, паведамляе lenta.ru.

Адзначаецца, што адзін са спосабаў наладзіць сон – пазбягаць працы ў ложку. Навукоўцы апавялі, што гартанне сацсетак і чытанне электроннай пошты вядзе да недасыпання. «Добры сон вельмі важны для падтрымання здароўя. Аднак мноства чыннікаў, пачынаючы ад стрэсу і сканчаючы працай, могуць парушыць рэжым», – падкрэсліла Эн Крэйдзі Вайс, сузаснавальніца і генеральная дырэктарка Hatch.co.

Паводле даследавання, лепш за ўсё на сон уплывае чытанне кніг ці часопісаў. Прачнуцца ў добрым настроі можна пасля прагляду прыемнага фільма і медытацыі.

Апытанні паказваюць, што 300 дзён у годзе амерыканцы прачынаюцца ў дрэнным настроі. Асноўнай прычынай гэтага з'яўляюцца праблемы з тэмпературай у памяшканні. Сярод іншых чыннікаў, якія перашкаджаюць здароваму сну, – кашмары і шум.

72 адсоткі апытаных адзначылі, што ім хацелася б спаць даўжэй і лепш. Тры з 10 рэспандэнтаў апавялі, што часта прачынаюцца пасярод ночы. Каб заснуць зноўку, у іх сыходзіць часам паўтары гадзіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках