Марцэл Лічка: Звальненне нечаканасцю для мяне не стала
6- 9.12.2019, 11:52
- 13,841
Чэшскі трэнер пракаментаваў сыход з берасцейскага «Дынама».
Экс-галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Марцэл Лічка пракаментаваў нежаданне кіраўніцтва клуба прадаўжаць з ім кантракт на наступны сезон, піша «Трыбуна».
«Тое, што кіраўніцтва клуба не захацела прадаўжаць са мной кантракт, нечаканасцю для мяне не стала. Месяц-паўтара ніхто са мной з нагоды далейшай супольнай працы не размаўляў. За тыдзень да матчу з "Дынама-Менск" – таксама. І я ўсё зразумеў. Таму заставалася чакаць, калі мне пра гэта скажуць», – сказаў Лічка.