21 студзеня 2020, aўторак, 18:10
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

«Іскандэры ўжо ікаюць»

16
«Іскандэры ўжо ікаюць»

Крымчане – пра санкцыі супраць Расеі.

Ніякія размовы пра «карысць» міжнародных санкцый на крымчанаў не дзейнічаюць. З той простай прычыны, што жыхары Крыма гэтыя санкцыі ўвесь час адчуваюць на сабе і нястомна скардзяцца на іх у сацсетках, піша «Крым. Рэаліі».

Больш за ўсё нязручнасцяў крымчане адчуваюць у фінансавай сферы. Міжнародныя аплатныя сістэмы і сэрвісы грашовых пераводаў у Крыме ўжо некалькі гадоў не працуюць.

Што характэрна, мець справу з Крымам асцерагаюцца не толькі амерыканскія і еўрапейскія кампаніі, але і расейскія.

Ігар Кірычэнка

Яндэкс-карты таксама не дастаўляюць у Крым. Мне адмовілі ў перавыпуску карты з прычыны немагчымасці выдачы на месцы майго жыхарства. Не высылаюць.

Andrey Terehov

У Крыме няма пошты Расеі, гэта міжнародная кампанія, яна з Крымам не працуе, санкцыі. У нас пошта Крыма. Зразумей, у Крыме ўсё праз адно месца трэба заказваць, уключаючы ВПН, выязджаючы ў Краснадарскі край, у нас і ківі-тэрміналаў на самай справе няма, на ўсіх чэках абслугоўваюцца ў Краснадарскім краі, замест нармальных расейскіх банкаў – у нас у Крыме падвідам гэтых банкаў паспяхова абалваньваюць крымчанаў мікразаймы, у якіх у рэквізітах аплаты стаяць Ашчадбанк, ВТБ-24, Альфа-банк. Усе адціснутыя крамы змянілі назвы: быў АТБ – стаў Пуд, Эпіцэнтр ператварыўся ў Нова-цэнтр. Сёння пачаўся продаж квіткоў на чэмпіянат Еўропы ў футболе ў Санкт-Пецярбургу, але Крыма там няма, бо ён з'яўляецца часткай Украіны на сайце УЕФА. МТС – і тая не прызнала Крым, цяпер прадае ўсе вышкі і абсталяванне ва Украіне і пакідае Крым, будзе зноў незразумела якая левая сувязь, што не трапляе пад санкцыі, ні Білайна, ні Мегафона тут ніколі не будзе...

Lenora Dyulber

2014-ы, лета ў Судаку, скрэпны адпачывальнік увесь змакрэў у пошуках банкамата Ашчадбанка. На ягонае пытанне, дзе найбліжэйшая, гараджане з рогатам адказалі – у Краснадары!

Балючым ударам для многіх крымчанаў стала адмова кітайскай гандлёвай онлайн-пляцоўкі AliExpress высылаць пасылкі ў Крым.