26 красавiка 2024, Пятніца, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкуль усё ліха

10
Адкуль усё ліха
ФОТА: T.ME/ALLGOLOBUTSKY

Беларускай эканоміцы давядзецца «зацягнуць пасы».

Нядаўнія перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы праходзілі ў фармаце «палітыка ў абмен на эканоміку».

Няўзброеным вокам відаць, што беларускім уладам у 2020 годзе вельмі патрэбныя расейскія грошы. Узамен расейцы звыкла патрабуюць саступак на ніве «інтэграцыі» дзвюх краін.

Але ці сапраўды Беларусі настолькі крытычна патрэбныя расейскія датацыі ў наступным годзе?

- Калі палічыць тыя сумы, якія Беларусі давала Расея - да падатковага манеўру, у якасці крэдытаў, якія ішлі на рэфінансаванне пазык, - агулам набіраецца дзесьці 1,6 млрд даляраў, - распавёў у каментары «Салiдарнасцi» доктар эканамічных навук Барыс Жаліба. - Але Мінфінам ужо звярстаны бюджэт паводле суверэннага сцэнару: з разліку таго, што мы нічога не атрымаем ад Расеі ў 2020 годзе.

У гэтым выпадку будзе выкарыстоўвацца рэзерв, назапашаны за кошт прафіцыту бюджэту, які назіраўся ў мінулыя гады. Гэта значыць, наступны год мы так-сяк пражывём. А вось далей наступае сітуацыя поўнай нявызначанасці.

Са слоў эканаміста, асноўная праблема Беларусі ў тым, што блізу 75% замежнай запазычанасці краіны трэба рэфінансаваць - гэта значыць, прыцягваць новыя крэдыты, каб абслугоўваць крэдыты, узятыя раней. І лягчэй за ўсё гэта зрабіць за кошт расейскіх грошай, а значыць - уладам жыццёва важна дамовіцца з Расеяй.

Акрамя таго, востра стаіць пытанне кошту расейскага газу, які цяпер Беларусь закупляе па 127 даляраў за тысячу кубаметраў.

- Калі кошт газу будзе рынкавы, то пацерпіць і насельніцтва, і прадпрыемствы. Беларуская старана цяпер спрабуе атрымаць унутрырасейскі кошт блізу 70 даляраў, плюс выдаткі на транспартаванне. Але гэтага напэўна не будзе. Хутчэй за ўсё, захаваецца цяперашні кошт, - мяркуе Барыс Жаліба.

Паводле спадара Заікі, беларуская эканоміка цалкам можа «зацягнуць пасы» і абысціся без расейскіх грошай дзеля суверэнітэту.

- У свой час краіны Балтыі гэта зрабілі, калі праз газавыя супярэчнасці насельніцтва мерзла некалькі зім як мінімум. Але нічога, выстаялі. Я думаю, што і нам трэба такую пазіцыю заняць: найперш суверэнітэт, бо канчатковая мэта Пуціна празрыстая і зразумелая - цалкам або шасцю абласцямі, калі ласка, просім у Расею, - папярэджвае эканаміст.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках