26 красавiка 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Маскве пратэставалі супраць «інтэграцыі»

5
Фотафакт: У Маскве пратэставалі супраць «інтэграцыі»

Удзельнікі акцыі выйшлі да беларускай амбасады.

Каля беларускай амбасады ў Маскве 8 снежня адбыўся адзіночны пікет супраць так званай інтэграцыі Беларусі і Расеі.

Удзельнік акцыі анархіст Канстанцін Мкртчан заявіў “Новаму часу”: “Я выйшаў з пікетам таму што адгукнуўся на заклік, які прагучаў падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Я хацеў паказаць, што і ў нашай краіне ёсць тыя, хто супраць інтэграцыі. "Інтэграцыяй" называюць кулуарныя махінацыі, якія хочуць прадставіць як "паляпшэнне добрасуседскіх стасункаў". Але сапраўдная мэта не ясная, і я стаўлюся да гэтага з вялікай насцярожанасцю.

У людзей, якія жывуць у нашых краінах, вельмі шмат праблем з дзейным рэжымам. Нашы рэжымы маюць патрэбу ў рэальнай трансфармацыі, а не ў паддывановай "інтэграцыі". Нічым добрым яна не скончыцца.

Я спадзяюся, што ніякай інтэграцыі не будзе. Не хацелася б, каб улада так па-дурному падштурхоўвала народ да рэвалюцыі”.

Нагадаем, у Менску два дні запар (7 і 8 лютага) праходзілі акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі. Пратэстоўцы выступалі супраць таемных перамоў Пуціна і Лукашэнкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках