26 красавiка 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International звяртаецца з патрабаваннем да ўладаў Беларусі

3
Amnesty International звяртаецца з патрабаваннем да ўладаў Беларусі

Да яго можа далучыцца кожны.

12 лістапада Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў у сіле смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава. Яго могуць расстраляць ужо найбліжэйшым часам. Amnesty International выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ва ўсіх без выключэння выпадках, бо ён ўяўляе сабой крайнюю форму жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага пакарання. Таму мы ніколі не абмяркоўваем ні асобу асуджанага на смерць, ні характар злачынстваў, што ставяцца яму ў віну, ні ход суда.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на ўсёй постсавецкай прасторы, дзе працягваюць прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды. Нягледзячы на бесперапынны дыялог паміж міжнароднай супольнасцю і ўладамі Беларусі пра неабходнасць увядзення ў краіне мараторыя на правядзенне смяротных прысудаў у выкананне, што стала б першым крокам на шляху да поўнага скасавання смяротнага пакарання, у 2019 годзе ў Беларусі пакаралі смерцю не менш за двух чалавек, яшчэ траіх прысудзілі да смерці.

У Беларусі смяротныя прысуды нярэдка выносяць паводле вынікаў несправядлівых судовых працэсаў, прычым прысуды прыводзяць у выкананне ў абстаноўцы поўнай сакрэтнасці, загадзя не паведамляючы пра пакаранне ні саміх асуджаных, ні іх сваякоў, ні адвакатаў. Улады адмаўляюцца выдаваць сваякам астанкі пакараных і нават не паведамляюць пра месцы іх пахавання. На думку ААН, абстаноўку татальнай сакрэтнасці вакол смяротнага пакарання ў Беларусі можна прыраўнаваць да жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання са сваякамі асуджаных. Смяротныя прысуды прыводзяць у выкананне, нягледзячы на звароты Камітэта ААН правоў чалавека да ўрада з просьбай адкласці выкананне прысудаў да разгляду спраў Камітэтам.

Адмаўляючыся выдаваць падрабязную інфармацыю аб прымяненні смяротнага пакарання, у тым ліку вычарпальныя статыстычныя звесткі аб вынесеных і прыведзеных у выкананне смяротных прысудах, улады Беларусі перашкаджаюць інфармаванаму абмеркаванню гэтай праблемы ў грамадстве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках