26 красавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцаў масава разварочваюць на расейскай мяжы

17
Украінцаў масава разварочваюць на расейскай мяжы

Расейскія памежнікі адмаўляюць грамадзянам Украіны ва ўездзе.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны кажуць, што за апошнія тры дні расейцы не пусцілі на сваю тэрыторыю больш за сто ўкраінцаў. Гаворка пераважна ідзе аб пунктах пропуску ў Харкаўскай вобласці, паведамляе BBC.

«Цягам апошніх трох дзён да супрацоўнікаў памежнай службы Украіны неаднаразова звярталіся грамадзяне Украіны, якіх без тлумачэнняў не прапусцілі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі прадстаўнікі Памежнай службы ФСБ РФ», - распавёў прадстаўнік украінскай памежнай установы Алег Слабадзян.

Са звестак памежнікаў, расейскі бок не тлумачыць прычыны адмовы, або спасылаецца на нейкія «міфічныя ўказы» аб забароне ўезду на тэрыторыю Расеі аўтамабіляў з вялікім аб'ёмам рухавіка.

Пры гэтым расейскія памежнікі «ажыццяўляюць відэафіксацыю, прымушаючы ўкраінскіх грамадзян казаць, што апошнія вяртаюцца ва Украіну на ўласнае жаданне».

У каментары BBC News Украіна Алег Слабадзян паведаміў, што памежная ўстанова ўжо накіравала пісьмовы запыт у ФСБ РФ з просьбай даць тлумачэнне. «Яны адказалі, што ўсё нармальна, праца прадаўжаецца ў штатным рэжыме. Гэта значыць, фактычна ўсё адмаўлялі», - дадаў ён.

У сувязі з гэтай сітуацыяй памежнікі заклікаюць грамадзян Украіны ўлічыць гэтую інфармацыю і ўстрымацца ад паездак у Расею. «Паколькі акрамя беспадстаўных вяртанняў не выключаны ўплыў на ўкраінскіх грамадзян расейскімі спецслужбамі», - дадалі памежнікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках