26 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая заплата ў футбольным клубе БАТЭ

2
Стала вядомая заплата ў футбольным клубе БАТЭ

Вакансіі ў барысаўскім клубе - самыя высокааплатныя ў горадзе.

У спісе вакансій на 7 лютага, апублікаваным на сайце Барысаўскага райвыканкама, ёсць тры прапановы ад таварыства з абмежаванай адказнасцю «Футбольны клуб БАТЭ», піша ex-press.by.

Клуб шукае трох спартоўцаў-інструктараў з заробкам 2000 рублёў. Патрабаванняў да кандыдатаў няшмат - трэба мець сярэднюю спецыяльную адукацыю. Затое акрамя заплаты прапануецца «гнуткі працоўны час».

Варта адзначыць, што гэта самы высокі ўзровень заробку сярод 879 вакансій, прапанаваных барысаўцам.

Агулам у спісе 63 вакансіі з заробкам ад тысячы рублёў на месяц. Раз тысяча рублёў сёння ніяк не дацягвае да запаветных 500 даляраў у эквіваленце, цікава ацаніць тыя прапановы, якія рэальна перавышаюць «святую лічбу». Такіх вакансій налічваецца толькі 17.

У спіну заробку спартоўцаў-інструктараў БАТЭ дыхае заплата галоўнага энэргетыка ААТ «Барысаўскі ДАК» - 1800 рублёў.

Далей ідуць аж тры вакансіі намеснікаў генеральнага дырэктара ААТ «Здравушка-мілк», кожнаму прапануюць па 1500 рублёў.

Начальнік цэха на УП «Фребор» можа разлічваць на 1300 рублёў, галоўны бухгалтар ААТ «Вяляцічы» - на 1242 рублі.

Па 1200 рублёў прапаноўваюць тром рамнікам прыватнага прадпрыемства з запамінальным найменнем «КрушЛесТорг», бухгалтару ААТ «Барысаўскі ДАК», галоўнаму энэргетыку ААТ «Здравушка-мілк», двум намеснікам камандзіра вайсковай часткі 33196.

На 1100 рублёў можа разлічваць начальнік аддзела вытворча-дыспетчарскага ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках