22 красавiка 2019, панядзелак, 14:01
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

На хлопца, які напаў з нажом у Стоўпцах, распачалі яшчэ адну крымінальную справу

ФОТА: «Радыё Свабода»

У рамках расследавання працягваюцца допыты сведак.

СК расследуе крымінальную справу пра падвойнае забойства ў школе ў Стоўпцах.

У рамках расследавання працягваюцца допыты сведак, у тым ліку медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Згодна з вынікамі медыцынскага агляду, падазраваны не быў п'яным, а таксама не быў пад дзеяннем наркотыкаў.

Акрамя таго, паводле вынікаў першапачатковых следчых дзеянняў, дадаткова ў дачыненні да дзесяцікласніка распачатая крымінальная справа аб замаху на забойства падлеткаў, якія цяпер знаходзяцца на лячэнні, і іншых асоб паводле ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі.