26 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель: Cітуацыя на Данбасе далёкая ад ўрэгулявання

1
Мэркель: Cітуацыя на Данбасе далёкая ад ўрэгулявання
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

ФРГ падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Сітуацыя на Данбасе далёкая ад урэгулявання.

Пра гэта падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы (MSC-2019) заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, піша «Інтэрфакс-Україна».

«Мы пакуль далёкія ад ўрэгулявання. Мы абавязкова павінны ўмацаваць нашы намаганні», - заявіла Мэркель.

Таксама яна дадала, што ФРГ падтрымлівае санкцыі ў дачыненні да Расеі і Менскія пагаднення.

«У адказ на падзеі ва Украіне ў 2014 годзе ва Уэльсе мы заявілі, што не толькі барацьба з тэрарызмам, але і калектыўная абарона ў рамках NATO для нас у прыярытэце», - адзначыла канцлерка ФРГ.

Мэркель таксама паказала, што NATO «зможа дасягнуць сваіх мэтаў, калі будзе апераваць канцэпцыяй сеткавай бяспекі» і падкрэсліла, што «чыста ваенныя падыходы не працуюць пры развязанні многіх канфліктаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках