26 красавiка 2024, Пятніца, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ператвараецца ў тубыльцаў з пацеркамі

5
Расея ператвараецца ў тубыльцаў з пацеркамі

Пра нашумелы артыкул памочніка Пуціна.

- Суркоў можа колькі заўгодна распавядаць начальству, што Расея ператвараецца ва ўзор для ўсяго свету, а на самай справе мы ператвараемся ў тубыльцаў з пацеркамі, - разважае Юлія Латыніна на «Эхе Москвы». - Вось памятаеце тых тубыльцаў - здаецца гэта было на Андаманскіх выспах - якія летась забілі амерыканскага місіянера.

Выдатныя людзі, жывуць у каменным веку, не ведаюць агню, займаюцца збіральніцтвам і паляваннем, але затое страляюць у кожнага, хто з'явіўся. І вось ці з'яўляецца забойства місіянера палітычнай акцыяй? Канешне не. Гэта з'яўляецца следствам ладу жыцця. Хацелі есці - і з’елі Кука. Але гэтыя цудоўныя андаманскія тубыльцы, у іх, напэўна, таксама ёсць духоўныя скрэпы. У іх, вядома, няма ФСБ, але тыя людзі, якія з лукамі ва ўсё страляюць, выконваюць, вядома, абавязкі нашага ФСБ. У іх няма нічога там, як я сказала: агню, пісьменства, дамоў, я не кажу пра развітую медыцыну...

Але, відавочна, у іх унутры грамадства людзі разумеюць, што яны пазбавяцца ўсяго, свайго звыклага ладу жыцця, калі гэтыя злыя людзі да іх прыйдуць і нешта такое жудаснае зробяць, ну, напрыклад, бальніцы пабудуюць або пісьменнасці навучаць. І андаманскія тубыльцы шчыра не разумеюць, што яны не з'яўляюцца цэнтрам свету, і што свет не збіраецца наследаваць ім, і што на іх глядзіць свет і думае: «Вось ідыёты!».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках