26 красавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На саборы ў Солсберы вывесілі расейскі сцяг

27
На саборы ў Солсберы вывесілі расейскі сцяг
ФОТА: ТАСС

Хто вывесіў трыкалор, пакуль невядома.

На будаўнічых лясах, усталяваных ля сабора ў брытанскім Солсберы, дзе ў сакавіку мінулага года былі атручаныя былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, у ноч на нядзелю быў вывешаны вялікі расейскі сцяг, паведамляе «Радыё Свабода».

Фотаздымкі са сцягам на фоне сабора - галоўнай турыстычнай славутасці Солсберы - былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках, выклікаўшы гнеўную рэакцыю шэрагу каментатараў.

Мясцовы жыхар Лі Марцін, адзін з тых, хто апублікаваў фота са сцягам, напісаў у твітэры: «Як толькі смее нейкі ідыёт так зневажаць наш горад пасля ўсяго таго, што яму давялося перажыць».

Хто менавіта вывесіў сцяг - незразумела. Многія каментатары мяркуюць, што гаворка ідзе пра «тролінг» ці чорны гумар.

Паведамляецца, што сцяг, які праз яго велізарныя памеры быў відаць здалёк, правісеў нядоўга і быў зняты.

Брытанскія ўлады афіцыйна абвінавацілі Расею ў датычнасці да атручвання Скрыпалёў рэчывам «Навічок» (бацька і дачка выжылі пасля замаху, памерла брытанская грамадзянка, якая таксама кантактавала з рэчывам). Названыя імёны некалькіх падазроных - мяркуецца, што гэта агенты расейскай вайсковай выведкі.

Двое з іх, якія заязджалі ў Брытанію з пашпартамі на імя Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова, у інтэрв'ю тэлеканалу RT сцвярджалі, што прыязджалі ў Солсберы як турысты, каб «паглядзець на знакаміты шпіль» мясцовага «Солсбярэцкага сабора».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках