26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Маямі правялі акцыю ў памяць пра зніклых палітыкаў і ў падтрымку «Хартыі-97»

13
Беларусы Маямі правялі акцыю ў памяць пра зніклых палітыкаў і ў падтрымку «Хартыі-97»

Мітынгоўцы прайшлі маршам уздоўж адной з галоўных вуліц горада.

Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі арганізатары акцыі.

«Зусім нядаўна стала вядома, што сваякі зніклых палітыкаў, Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар і давераная асоба сям'і Захаранкі Алег Волчак, атрымалі паведамленне аб прыпыненні папярэдняга расследавання. Такім чынам дыктатарскі рэжым спрабуе замяць гэтую справу, схаваць сляды злачынства, знішчыць усе магчымасці для раскрыцця гэтых знікненняў.

Гэтая навіна адразу выклікала абурэнне і крытыку з боку беларусаў, якія пражываюць у ЗША. Кіраўніцтва і актывісты Беларуска-Амерыканскай Асацыяцыі Паўднёвай Фларыды (БАЗА) вызначылі правесці акцыю пратэсту», - гаворыцца ў паведамленні.

16 лютага ў Маямі, на знакамітай вуліцы Ocean Drive, у неба зноў узвіліся бел-чырвона-белыя сцягі Беларусі. Пратэстоўцы трымалі ў руках фатаграфіі зніклых людзей, лозунгі і плакаты супраць Лукашэнкі, карыкатуры, якія высмейваюць дыктатарскі рэжым у Беларусі.

Мітынгоўцы прайшлі маршам уздоўж Ocean Drive.

Таксама асаблівую трывогу выклікае сітуацыя, якая склалася з сайтам «Хартыя-97». Кіраўніцтва БАЗА Паўднёвай Фларыды прыняло пастанову фінансава падтрымаць адзін з самых першых і незалежных рупараў свабоды ў Беларусі. БАЗА заклікае дапамагчы «Хартыі-97» усіх неабыякавых людзей, каму дарагія дэмакратычныя прынцыпы.

На заканчэнне з прамовай выступіў старшыня БАЗА Паўднёвай Фларыды Андрэй Пушкароў.

У ёй гаварылася пра тое, што мы заўсёды будзем памятаць нашых герояў: Віктара Ганчара, Юрыя Захаранку, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага, якія загінулі за праўду. «Мы адкрыта вітаем погляды беларусаў, якім не абыякавая палітычная будучыня і правы чалавека ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Мы заўсёды рады сустрэчы з новымі аднадумцамі і прымаем іх у свае шэрагі», - заявілі арганізатары акцыі.

Нагадаем, што 14 лютага галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасці. Прэзідэнт і дырэктар фонду Мацей Фалькоўскі і Аляксандра Ярашэвіч паведамілі журналістцы, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам будзе скарочаная амаль у 5 разоў. Гэта пастанова была прынятая ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага парламента Міхаіла Мясніковіча.

Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:

АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:


РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:

Назва банка:Bank Millennium S. A.

Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa

IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123

SWIFT: BIGBPLPW

Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»

Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe


Звязацца з намі можна праз адрас charter97@gmail.com

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках