26 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдні

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдні
ФОТА: INTERFAX.BY

Зіма ў Беларусі не здае пазіцыі, але ў канцы тыдня надвор'е палепшыцца.

На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. У пачатку тыдня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, ападкаў не чакаецца, пры ясным небе ўдзень паветра будзе прагравацца, але па начах будзе падмарожваць. У сярэдзіне тыдня атмасферны фронт абумовіць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. Да канца працоўнага тыдня з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамет Мінпрыроды.

19 лютага, у аўторак - без істотных ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1... 7°С, па ўсходзе месцамі пры ясным небе яна панізіцца да -8... 12°С, максімальная тэмпература ўдзень 0... +6°С; у заходніх раёнах цяплей - уначы 0... +2°С, удзень +7... 10°С.

У сераду, 20 лютага, атмасферны фронт прынясе ў многія раёны невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -2... +4°С, максімальная тэмпература ўдзень +1... 6°С.

21 лютага, у чацвер, уначы і раніцай у многіх раёнах Беларусі невялікі кароткачасовы снег, месцамі з парывістым ветрам. Удзень у асобных раёнах краіны невялікі кароткачасовы снег, па крайнім паўднёвым захадзе краіны ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным 0... -6°С, па паўднёвым захадзе +1... 2°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад -4°С па паўночным усходзе да +4°С па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 22 лютага, пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў асобных раёнах па поўдні Беларусі кароткачасовыя ападкі - снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -3... 10°С, пры праясненнях яна панізіцца да -11... 13°С, максімальная тэмпература ўдзень -6... +1°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках