26 красавiка 2024, Пятніца, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску агурок прадаюць коштам свініны

15
Фотафакт: У Менску агурок прадаюць коштам свініны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

І гэта пасля таго, як ён патаннеў.

«Агуркі коштам мяса... Гэта неяк перабор, як вы думаеце?» - напісаў у «Онлайнер» Юры і падзяліўся фота з «Гіпа», дзе кошт кілаграма сярэдняплоднага агурка беларускай вытворчасці склаў 9,99 рубля. Журналісты патэлефанавалі вытворцу і прадаўцу - усе кажуць пра сваю рацыю.

Сёння для праверкі інфармацыі мы заехалі ў «Гіпа». Кошт знізіўся на рубель.

Побач вітрына са свінінай. Тазасцегнавая частка каштуе танней.

- Дзе вы бачылі такі кошт 10 рублёў? Вы называеце пасля дэнамінацыі? 100 000 за кілаграм у старых грошах? Ды вы што! - здзіўлена спыталі ў аддзеле рэалізацыі КСУП «Цяплічнае». Паводле інфармацыі цэнніка ў «Гіпа», менавіта прадукцыю гэтага гомельскага камбіната тут прадаюць. – Максімальны кошт я бачыла ў «Еўраопце» - 9 рублёў, а наогул, 8 сёння.

- У «Гіпа» таксама ўпаў трохі кошт.

- Ну вось. Хоць усё можа быць - мы ж не адны пастаўшчыкі ў гандлі. Цяпер агуркі таннеюць. У нас максімальная цана ў пачатку выбаркі (11 лютага) была 7 рублёў, цяпер - 6,61 рубля.

- Чаму нашы чарговым разам даражэйшыя за імпартныя?

- Дзе даражэй? Вы ўзгадваеце, напрыклад, 7,15 рубля. Наш агурок каштуе 6,61, дзе ён даражэй? Я ж не магу казаць, якую гандлёвую надбаўку фармуе крама. У нашым фірменным гандлі ён столькі і каштуе - 6,5 рубля.

Цана будзе падаць далей. Гэта попыт і прапанова. Калі на рынку шмат прапановы, то цана ідзе ўніз.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках