26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: 40 тысяч чалавек выйшлі ў цэнтры Менска з «Пагоняй» і нацыянальнымі сцягамі

4
Фотафакт: 40 тысяч чалавек выйшлі ў цэнтры Менска з «Пагоняй» і нацыянальнымі сцягамі

Як праходзіў першы дазволены палітычны мітынг у БССР.

19 лютага ў Менску прайшоў першы палітычны мітынг, дазволены ўладамі БССР. Гэта было неафіцыйнае мерапрыемства: на трыбуну выходзілі тыя, хто праз месяцы прывядзе краіну да незалежнасці, піша «Салідарнасць».

На стадыёне сабралася блізу 40 000 чалавек, якіх не напалохаў мароз і прысутнасць на трыбунах партыйных чыноў.

З успамінаў вядоўцы мітынгу Вінцука Вячоркі:

— Мітынг быў першай масавай дэманстрацыяй нашай нацыянальнай сімволікі. Там былі ўпершыню масава паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Быў гэты мітынг і прэзентацыяй палітычнай і эканамічнай праграмы БНФ у цэлым, і перадвыбарчым — на ім выступалі нашы кандыдаты ў дэпутаты.

ФОТА УЛАДЗІМІРА САПАГОВА, VYTOKI.NET

Дазволілі яго на стадыёне «Дынама», што, безумоўна, было зручна, бо там — трыбуны, стацыянарнае гукаўзмацненне. Аднак паставілі ўмову, што ён будзе супольным. А значыць, камуністычным дзеячам таксама там можна будзе выступіць. Мы пагадзіліся — калі ласка, плюралізм.

Мітынг працягваўся гадзіны дзве, хаця было халодна. Мы ўсе ў шапках зімовых, хаця, паводле дэмакратычнага этыкету, шапку, звяртаючыся да людзей, трэба здымаць. Але не ўсе здымалі, бо можна было мазгі адмарозіць. Але народ трываў, слухаў, не сыходзіў. Таму што гэта было абсалютна беспрэцэдэнтнай падзеяй, бо да таго нічога такрўскага ў савецкі час не было і нельга сабе было ўявіць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках