26 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Вялічкін: Улады парушаюць канстытуцыйныя правы жыхароў Берасця

1
Уладзімір Вялічкін: Улады парушаюць канстытуцыйныя правы жыхароў Берасця
УЛАДЗІМІР ВЯЛІЧКІН
ФОТА: B-G.BY

Праваабаронца і актывіст абскардзяць прысуд.

Абскардзіць вырак суда Ленінскага раёна збіраюцца ў Берасці праваабаронца Уладзімір Вялічкін і грамадскі дзеяч Віталь Казак, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яны атрымалі штрафы за прыцягненне ўвагі да праблемы будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Скарга будзе накіраваная ў абласны суд.

- Для мяне найбольш важна тое, каб людзі маглі выказаць сваё меркаванне, данесці аб'ектыўную інфармацыю пра нейкія падзеі, выкарыстоўваць сваё права на мірны сход. Гэта права гарантаванае Канстытуцыяй, міжнародным правам, а людзям банальна затыкаюць рот штрафамі, затрыманнямі. Я мяркую, што гэта абуральна і парушае канстытуцыйныя правы жыхароў нашага горада, - распавёў Уладзімір Вялічкін.

Далей таксама будуць падрыхтаваныя скаргі ў Вярхоўны суд Беларусі і міжнародныя інстанцыі для абароны сваіх палітычных і сацыяльна-эканамічных правоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках