26 красавiка 2024, Пятніца, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры брытанскія дэпутаты выйшлі з Кансерватыўнай партыі праз Brexit

Тры брытанскія дэпутаты выйшлі з Кансерватыўнай партыі праз Brexit

Яны ўвойдуць у новую фракцыю, створаную былымі дэпутатамі-лейбарыстамі.

У канфлікце вакол выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу (Brexit) адразу некалькі праеўрапейскіх дэпутатаў парламента краіны ад кіроўнай Кансерватыўнай партыі выйшлі з яе складу, а таксама з парламенцкай фракцыі торы, піша «Нямецкая хваля».

Тры народныя выбранніцы, якія выступалі за паўторнае правядзенне рэферэндуму аб Brexit, абвясцілі пра сваю пастанову ў сераду, 20 лютага, у лісце прэм'ер-міністру Тэрэзе Мэй.

Свой крок Ганна Субры, Хэйдзі Ален і Сара Уоластан патлумачылі тым, што спрэчка аб Brexit змяніла Кансерватыўную партыю і «звяла на нішто ўсе старанні ў яе мадэрнізацыі». Цяпер яны маюць намер стварыць асобную фракцыю разам з васьмю былымі парламентарыямі-лейбарыстамі, якія на мінулым тыдні таксама пакінулі сваю партыю, сярод іншага праз канфлікт вакол выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Кіраўніца брытанскага ўрада Тэрэза Мэй выказала шкадаванне ў сувязі з выхадам трох дэпутатаў з Кансерватыўнай партыі.

Торы ўжо цяпер не маюць большасці ў Палаце абшчын (у іх - 313 дэпутатаў з 650) і залежаць ад галасоў дзесяці парламентарыяў ад паўночнаірландскай пратэстанцкай Дэмакратычнай юніянісцкай партыі. Незадаволенасць палітыкай Мэй у пытанні аб Brexit раней выказвалі ўжо многія дэпутаты як з праеўрапейскага крыла партыі, так і сярод прыхільнікаў жорсткай лініі пры выхадзе краіны з ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках